К основному контенту

Сообщения

Сообщения за март, 2019
Яўген   Аснарэўскі Хлопчыкі і дзяўчынкі 2019 інтро Неяк я - валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік - мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне: - Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?  - Не, вядома, - сказаў я. - Сёння я раскажу табе восем істэрый... ой, гэта значыць гісторый.  - Так гісторый ц i істэрый?  - Можна сказаць і так, і так, - адказваў я.  - Ну давай, расказвай, - сказаў мне мой сябар просты пісьменнік. Максiмка Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і